Суд па справе Фядуты, Кастусёва і Зянковіча пачнецца на наступным тыдні
Справа пачне разглядацца 29 ліпеня ў Менскім абласным судзе, паведамляюць праваабарончы, паведамляе праваабаронцы цэнтр "Вясна".
Artykuł Суд па справе Фядуты, Кастусёва і Зянковіча пачнецца на наступным тыдні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Справа пачне разглядацца 29 ліпеня ў Менскім абласным судзе, паведамляюць праваабарончы, паведамляе праваабаронцы цэнтр “Вясна”. Фігурантамі справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» з’яўляюцца Юрый Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.
Зянковіч абвінавачваецца па ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч.1 арт.361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч.3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч.3 арт.130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).
Фядута і Кастусёў — па ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
Галубовіч і Краўчук — па ч.1 арт.342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У якім рэжыме будзе праходзіць суд, не паведамляецца. Нагадаем адзін з абвінавачаных Рыгор Кастусёў спадзяецца, што працэс будзе адкрыты.
Artykuł Суд па справе Фядуты, Кастусёва і Зянковіча пачнецца на наступным тыдні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.