Калі сфармавалася вялікая дыяспара, узьнік запыт на беларускую ідэнтычнасьць і адукацыю — гісторык Церашковіч
Калі пасьля падзеяў 2020 году за мяжой сфармавалася вялікая беларуская дыяспара, узьнік запыт на нацыянальную ідэнтычнасьць і адукацыю, заявіў экспэрт Грамадзкага Балёнскага камітэту, гісторык Павал Церашковіч на XX Менскім форуме, які прайшоў 22 ліпеня ў Вільні.