Міколу Аўтуховіча, імаверна, выпусьцілі з карцару. Ён трымае «сухую галадоўку» 13-ы дзень
![Міколу Аўтуховіча, імаверна, выпусьцілі з карцару. Ён трымае «сухую галадоўку» 13-ы дзень](https://gdb.rferl.org/FCB1D632-44A9-494A-A269-F92947BE83AE_w800_h450.jpg)
Ваўкавыскі прадпрымальнік, якога вінавацяць у «тэрарызьме», 13-ы дзень нічога ня есьць і ня п’е. Сёньня ранкам для яго ўзялі перадачу. Гэта значыць, што яго, імаверна, учора выпусьцілі з карцару, дзе ён правёў тыдзень.