МУС Латвіі прапануе падоўжыць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю
Упершыню надзвычайнае становішча ў некаторых памежных рэгіёнах урад Латвіі абвясціў яшчэ 11 жніўня 2021 года.
Artykuł МУС Латвіі прапануе падоўжыць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі лічыць патрэбным падоўжыць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 10 лістапада, піша латвійскае выданне bnn.lv.
Упершыню надзвычайнае становішча ў некаторых памежных рэгіёнах урад Латвіі абвясціў яшчэ 11 жніўня 2021 года. Рэжым надзвычайнага становішча павінен быў скончыцца 10 жніўня 2022 года, але ў МУС Латвіі лічаць, што сітуацыя ўсё яшчэ не пад кантролем.
У МУС адзначаюць, што Польшча ўжо скончыла будаванне загароды на мяжы з Беларуссю, зараз будуецца плот на літоўска-беларускай мяжы. А будаванне падобнай загароды на беларуска-латвійскай мяжы толькі мусіць пачацца. У Латвіі турбуюцца, што ў той час, пакуль плот яшчэ не пабудаваны, колькасць спробаў перасячэння мяжы ў абыход працэдур можа вырасці.
Фота: Ivars Soikāns/LETA
Artykuł МУС Латвіі прапануе падоўжыць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.