У Курапатах зноў апаганілі крыж Ластоўскага
Падобным чынам вандалы адзначыліся тут і ў сакавіку 2020 года.
Artykuł У Курапатах зноў апаганілі крыж Ластоўскага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У менскіх Курапатах невядомыя апаганілі крыж у памяць Вацлава Ластоўскага, паведамляе тэлеграм-канал. Невядомыя напісалі на помніку «Вупыр» і «Вупыр з труны бээнэра». Падобным чынам вандалы адзначыліся тут у сакавіку 2020 года.
Вацлаў Ластоўскі – вядомы пісьменнік, гісторык, этнограф, аўтар “Кароткай гісторыі Беларусі”, “Гісторыі беларускай кнігі”, “Падручнага расейска-беларускага слоўніка”. Расстраляны па прыгаворы Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР у 1938 годзе як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі; рэабілітаваны.
Крыж у ягоную памяць па праекце мастака Алеся Цыркунова быў усталяваны ў Курапатах у 2016 годзе. Памятны знак вырабіў дойлід Юрый Камандзірчык.
У Курапатах знаходзяцца месцы пахаванняў ахвяр масавых растрэлаў у 1937-1941 гадах. Дакладных дадзеных аб колькасці расстраляных няма. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляў тут 108 беларускіх культурных дзеячаў і вучоных. Сярод іх былі паэты, празаікі, крытыкі, перакладчыкі. Гэтая ноч стала кульмінацыяй знішчэння беларускай інтэлігенцыі падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Акты вандалізму адбываліся ў Курапатах неаднаразова, аднак вінаватых не знаходзілі.
Artykuł У Курапатах зноў апаганілі крыж Ластоўскага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.