Голавы дубль Падстрэлава дапамог „Шахцёру” перамагчы „Славію”
Футбалісты салігорскага "Шахцёра" святкавалі валявую вікторыю над мазырскай "Славіяй" у перанесеным матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі.
Artykuł Голавы дубль Падстрэлава дапамог „Шахцёру” перамагчы „Славію” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Футбалісты салігорскага „Шахцёра” святкавалі валявую вікторыю над мазырскай „Славіяй” у перанесеным матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі.
На 15-й хвіліне сустрэчы ў Мазыры Сямён Шасцілоўскі вывеў гаспадароў наперад, але ўтрымаць перамогу „Славіі” не ўдалося. Праз 20 хвілін Дзмітрый Падстрэлаў параўняў лік, адразу пасля перапынку ён аформіў голавы дубль, а на 61-й хвіліне Максім Скавыш забіў трэці мяч у браму Данііла Сокала – 3:1 на карысць „Шахцёра”. Пасля гэтага поспеху падначаленыя Сяргея Ташуева набралі 27 ачкоў і ўзняліся на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.
Расейскі брамнік стаў гульцом жодзінскага „Тарпеда”
Расейскі галкіпер Ягор Генералаў стаў гульцом жодзінскага „Тарпеда”. Пра гэта паведамляе Transfermarkt. Брамнік перайшоў у беларускі клуб у статусе вольнага агента. Апошняй камандай Генералава былі „Хімкі” з аднайменнага горада, дзе футбаліст не мог прабіцца ў асноўны склад. У сезоне-2021/22 галкіпер прыняў удзел у 27 матчах „Хімак”, аднак нязменна заставаўся ў запасе.
„Тэрмаліца” згуляла ўнічыю з „Катавіцы”. Паўлючэнка на поле не выйшаў
„Тэрмаліца” на выездзе згуляла ўнічыю з „Катавіцы” ў матчы 2-га тура другога дывізіёна Польшчы — 3:3. У гасцей беларускі галкіпер Павел Паўлючэнка трапіў у заяўку, аднак на полі не з’явіўся. „Тэрмаліца” з чатырма ачкамі ідзе другой у табліцы.
Дзюпланціс усталяваў сусветны рэкорд у скачках з шастом — 6,21.
Шведскі скакун з шастом Арман Дзюпланціс усталяваў новы сусветны рэкорд. На чэмпіянаце свету ў амерыканскім Юджыне Дзюпланціс пераадолеў планку 6 метраў 21 сантыметр і заваяваў золата. Рэкорд у закрытых памяшканнях складае 6,20, яго таксама ўсталяваў швед.
Срэбра дасталася Крыстаферу Нільсену з ЗША, а бронза – прадстаўніку Філіпін Эрнэсту Джону Аб’ене— абодва паказалі вынік 5 метраў 94 сантыметры. Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы завяршыўся гэтай ноччу. Лідарамі агульнага медальнага заліку спаборніцтваў сталі спартоўцы ЗША, на рахунку якіх 33 медалі (13 залатых, дзевяць срэбраных і 11 бронзавых). Другое месца ў каманды Эфіопіі — 10 медалёў. Замкнула тройку прызёраў Кенія з 10 медалямі.
Ферстапен выйграў Гран-пры Францыі
У Ле-Кастэлі на аўтадроме „Поль Рыкар” адбыўся дванаццаты этап Формулы-1, Гран-пры Францыі. Перамог пілот „Рэд Була” Макс Ферстапен, які стартаваў з другой пазіцыі. Будучы пераможца вёў барацьбу з Шарлем Леклерам, але гоншчык „Ферары” памыліўся і вылецеў у бар’еры. Такім чынам, нідэрландзец спакойна даехаў да фінішу і павялічыў адрыў у агульным заліку да 63 ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Голавы дубль Падстрэлава дапамог „Шахцёру” перамагчы „Славію” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.