САЗ абвясціла найвышэйшы узровень небяспекі з-за воспы малпаў
Ахвярамі віруса сталі 5 чалавек.
Artykuł САЗ абвясціла найвышэйшы узровень небяспекі з-за воспы малпаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Цяпер у свеце зарэгістравана больш за 16 000 выпадкаў заражэння ў 75 краінах, заявіў генеральны дырэктар САЗ Тэдрас Адханом Гебрейесус. Ахвярамі віруса сталі 5 чалавек.
Пры гэтым гендырэктар САЗ сказаў, што камітэт па надзвычайных сітуацыях не быў адзінагалосны, спрабуючы вызначыць, ці варта класіфікаваць выбліск воспы малпаў як надзвычайную сітуацыю ў сферы аховы здароўя.
Але з прычыны таго, што вірус хутка пашырыўся па свеце, было прынята рашэнне абвясціць найвышэйшы узровень небяспекі. Па-першае, спецыялісты занадта мала ведаюць пра магчымых новыя спосабы перадачы віруса. Па-другое, такая заява дапаможа паскорыць распрацоўку вакцыны ад віруса і заахвоціць краіны рабіць захады для абмежавання яго шырання.
Рызыка шырання воспы малпаў ацэньваецца як высокая толькі ў адным рэгіёне свету – еўрапейскім.
Artykuł САЗ абвясціла найвышэйшы узровень небяспекі з-за воспы малпаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.