Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июль
2022

Агляд прэсы: вымушаныя крокі

0

Ці будзе Беларусь змагацца за свайго расейскага гаспадара? Расея рыхтуе буйны наступ на Украіну ў 2023 годзе, каб захапіць Адэсу. У Латвіі прызнаны канец эры торфу. Парыж выступае супраць падатку на звышпрыбытак для энергаканцэрнаў.

Artykuł Агляд прэсы: вымушаныя крокі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Ці будзе Беларусь змагацца за свайго расейскага гаспадара? Расея рыхтуе буйны наступ на Украіну ў 2023 годзе, каб захапіць Адэсу. У Латвіі прызнаны канец эры торфу. Парыж выступае супраць падатку на звышпрыбытак для энергаканцэрнаў. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Аляксандр Лукашэнка быў саўдзельнікам расейскага ўварвання з самага яго пачатку, але яго нядаўнія паводзіны выклікалі асцярогі, што ён можа пашырыць ролю Беларусі. У Расеі патрэба ў свежых падраздзяленнях вострая. Нечаканы ўдар у спіну Ўкраіны з беларускага боку можа быць відавочнай апеляцыяй да цяжкіх расейскіх генералаў», – паведамляе амерыканскае выданне The Center for European Policy Analysis.

«Тон заяў беларускага дыктатара стаў больш ваяўнічым. Дыктатар таксама кіраваў нарошчваннем беларускіх войскаў з пачатку вайны. Таксама Лукашэнка пачаў набор «народнага апалчэння» у якасці дапаможнага войска і войскаў тэрытарыяльнай абароны. Нават калі Беларусь застанецца па-за вайной, гэтыя ды іншыя дзеянні вымушаюць украінскіх вайскоўцаў адцягваць важны персанал і рэсурсы для збору выведданых з усходняга і паўднёвага франтоў у той час, калі яны вельмі патрэбныя. Большасць вайсковых экспертаў ва Украіне і ЗША лічаць малаверагодным, што Беларусь у бліжэйшы час пачне поўнамаштабнае наземнае ўварванне. Тым не менш, было б памылкай ігнараваць усё больш ваяўнічы беларускі рэжым. Беларусь як ніколі залежыць ад Расеі, і дзве краіны яшчэ больш інтэграваліся ў рамках Саюзнай дзяржавы, у тым ліку ў ваенным плане. Здольнасць беларускага дыктатара сказаць «не» больш абмежаваная, чым калі-небудзь за амаль тры дзесяцігоддзі яго знаходжання ва ўладзе. Заходнія краіны павінны даць зразумець, што рэжым санкцый, накіраваны супраць Беларусі, можа стаць яшчэ больш абмежавальным, калі яна ўступіць у вайну або размесціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю. У сувязі з тым, што яе найбуйнейшы патрон, як чакаецца, сутыкнецца з найгоршым эканамічным спадам за апошнія тры дзесяцігоддзі, санкцыі стануць больш эфектыўным фактарам стрымлівання беларускай агрэсіі ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве, паколькі расейская эканоміка працягвае падаць», – прагназуе амерыканскае выданне.

«Улады Расеі ў пачатку 2023 года могуць пачаць новы буйны наступ на Украіну, каб сярод іншага паспрабаваць захапіць Адэсу і паўднёва-заходняе ўзбярэжжа краіны і адрэзаць Украіну ад Чорнага мора», – паведамляе амерыканскі часопіс Foreign Policy. Аб новых ваенных мэтах Расеі выданню расказалі чатыры дзеючыя і былыя амерыканскія і еўрапейскія чыноўнікі.

«Мяркуецца, што ў наступным годзе украінцы могуць сутыкнуцца з яшчэ адным вельмі сур’ёзным расейскім наступам. І мы павінны зрабіць усё магчымае, каб даць ім не толькі абсталяванне, але і людзей – свежых людзей, добра навучаных людзей, каб паспрабаваць перажыць гэта. Чыноўнікі з ЗША і ЕЗ лічаць, што Крэмль нацэліўся на Адэсу як на галоўны стратэгічны прыз на наступным этапе вайны», – перадае амерыканскае выданне.

Урад у Рызе прыняў рашэнне спыніць спальванне энергетычнага торфу да 2030 года, нягледзячы на тое, што Латвія з’яўляецца найбуйнейшым у свеце экспарцёрам гэтага віду паліва. Гэты крок накіраваны на скарачэнне выкідаў CO2, што дазволіць краіне атрымаць 184 мільёны еўра ў адпаведнасці з правіламі механізма справядлівага пераходу ЕЗ. Нацыянальная прэса не можа пагадзіцца з гэтым рашэннем, улічваючы бягучую сітуацыю на энергетычным рынку. Так на думку латвійскай газеты Diena, гэтае рашэнне цалкам адарванае ад рэальнасці.

«Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця і ўрад у поўным складзе галасуюць за забарону спальвання энергетычнага торфу ў той час, калі ўсім відавочныя сур’ёзныя рызыкі энергетычнага крызісу, прычым з 1 студзеня 2023 года Латвія адмовіцца ад імпарту газу з Расеі. Трохі дзіўна – пакуль нейкія «зялёна думаючыя» людзі ў нашых добраўпарадкаваных офісах разважаюць пра тое, як бы забараніць здабычу энергетычнага торфу ў краіне, на долю якой прыходзіцца меней за адзін адсотак ад агульнага аб’ёму здабычы ў год; у Эстоніі і Фінляндыі торф працягваюць выкарыстоўваць, змешваючы яго з драўнянай дранкай, што зніжае кошт вытворчасці энергіі», – падкрэслівае латвійскае выданне.

Ва ўмовах энергетычнага крызісу вытворцы нафты і газу часткова выйграюць ад росту коштаў. Урады Бельгіі і Гішпаніі маюць намер увесці спецыяльны падатак на такі звышпрыбытак. Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон выступіў супраць такой ініцыятывы, што выклікала гарачую палеміку ў нацыянальнай прэсе. Французская газета L’Obs заклікае прэзідэнта Макрона ўзяцца за энергетычныя канцэрны.

«Цікава, ці зразумеў прэзыдэнт, што наперадзе нас чакае зіма. У той час, калі кошты на энерганосьбіты імкліва растуць, неабходна ў поўнай меры праявіць нацыянальную і еўрапейскую салідарнасць. Кожны абавязаны ўнесці свой унёсак, і далучыцца да сумесных намаганняў. Хатнія гаспадаркі і сярэднія кампаніі, якія апынуліся ў цяжкім становішчы, павінны атрымаць падтрымку і суправаджэнне. А кампаніі, якія атрымліваюць звышпрыбыткі, павінны абкладацца падаткам», – адзначае французскае выданне.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд прэсы: вымушаныя крокі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин рассказал о масштабной летней программе в «Лужниках»





Москва

«Он карабкался за каждую ниточку»: подросток выпал из окна больницы в Москве и погиб


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин рассказал о строительстве соцобъектов в кварталах реновации



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Юрий Визбор

Вечер памяти Юрия Визбора прошел в Центральной библиотеке Кедрина в Мытищах




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Рождаемость на Дальнем Востоке стала выше, чем в среднем по России

Навка: во время болезни Заворотнюк возили по Москве только в парандже

«Лето в Москве»: необычные спортивные занятия проведут для горожан 23 июня


WTA

Шнайдер проиграла Коччаретто в 1/4 финала турнира WTA в Бирмингеме



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России