Фестываль «Мноства народаў і культур» у Чаромсе 27-ы раз сабраў сваіх сяброў
У другі дзень фэсту ў Чаромху прыехала яшчэ болей гасцей. А на галоўнай сцэне, гэтым разам, выступілі гурты з Польшчы, Венгрыі і Украіны.
Artykuł Фестываль «Мноства народаў і культур» у Чаромсе 27-ы раз сабраў сваіх сяброў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
27-ы раз у мястэчку Чаромха, на Гайнаўшчыне, прайшоў этна-фолк фестываль «Мноста народаў і культур». У другі дзень фестывалю ў памежную з Беларуссю Чаромху прыехала яшчэ болей гасцей, чым было ў першы дзень. А на галоўнай сцэне, гэтым разам, выступалі гурты з Польшчы, Венгрыі і Украіны.
Адзін з арганізатараў фестывалю Міраслаў Самасюк падзяліўся, што ўжо ёсць шмат пазітыўных водгукаў ад удзельнікаў і гасцей, што вельмі пазітыўна спрыяе правядзенню наступнага фэсту ў Чаромсе пад назвай «Мноства народаў і культур».
-Маем ужо інфармацыю, што добры рэпертуар падрыхтавалі. Мы, як арганізатары, штосьці прапануем публіцы, і калі публіцы гэта падабаецца, то мы можам быць задаволены. І можам думаць пра наступны фестываль. Я думаю, што гэта вялікая каштоўнасць і трэба працягваць гэта рабіць. І будзем рабіць так, каб гэты фестываль быў для вас.
Другі дзень фестывалю «Мноства народаў і культур» завяршыўся выступам легендарнага ўкраінскага гурта «Гайдамакі». Такім чынам фестываль ў Чаромсе перайшоў ад вялікай сцэны да больш лакальных мерапрыемстваў, якія будуць працягвацца яшчэ цэлы тыдзень. Сярод якіх – кулінарныя і мастацкія варштаты, выставы і разнастайныя майстар-класы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Фестываль «Мноства народаў і культур» у Чаромсе 27-ы раз сабраў сваіх сяброў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.