Два фігуранты «карагоднай справы» выйшлі на волю
«Карагодная справа» стала найбольш масавай «палітычнай» справай у гісторыі Беларусі. Па ёй затрымалі і пакаралі дзясяткі людзей.
Artykuł Два фігуранты «карагоднай справы» выйшлі на волю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Два фігуранты «карагоднай справы» адбылі пакаранне і выйшлі на волю. Сяргей Канановіч з Пружанаў атрымаў 1,5 года «хіміі». З 11 снежня ён адбываў тэрмін у віцебскай ПУАТ №9. Сёння 27-гадовы палітвязень вызваліўся. ️Аляксей Арцецкі з Берасця быў пакараны за ўдзел у карагодзе 1,5 гадамі калоніі агульнага рэжыму. Яго выпусцілі з-за кратаў у суботу, 23 ліпеня.
«Карагодная справа» стала найбольш масавай «палітычнай» справай у гісторыі Беларусі. Па ёй затрымалі і пакаралі дзясяткі людзей. Сам карагод адбыўся ў цэнтры Берасця 13 верасня 2020 года, калі па ўсёй краіне праходзілі масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і злачынных дзеянняў сілавікоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: nv-online.info
Artykuł Два фігуранты «карагоднай справы» выйшлі на волю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.