„Купалінку” на канцэрце спявалі разам
Гурт “Znak Stop”, Андрусь Такінданг ды Аквалерыя зладзілі сумесны канцэрт у Варшаве.
Artykuł „Купалінку” на канцэрце спявалі разам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Гурт “Znak Stop”, Андрусь Такінданг ды Аквалерыя зладзілі сумесны канцэрт у Варшаве. Музыкі парадавалі гасцей клубу не толькі ўласнай творчасцю, але і сумесным спевам добра вядомай кампазіцыі “Купалінка”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/1-10.jpg)
“Такі выступ стаў для нас ужо не першым сумесным”, – распавядаюць удзельнікі дуэту “Znak Stop”, ініцыятары канцэрту Андрэй Лугін і Алёна Палачанская.
Андрэй Лугін: Петр Дудановіч запрасіў нас на фэст, які называецца «Прыкупалле». Яны рабілі спробу аднавіць фэст, які ў мінулым годзе распачалі. Дастаткова крэатыўна пачалося. Цікавая атмасфера на прыродзе – на беразе ракі Нараў. Гралі мы, Андрусь Такінданг, і весяліліся, была такая супольная забава.
РР: Сёння вы разам выконваеце кампазіцыю «Купалінка».
Алёна Палачанская: Гэтую кампазіцыю спачатку выканае Валерыя ў такім аўтэнтычным гучанні, І мы вырашылі, што гэтая песня вельмі вядомая, і людзі заспяваюць разам з намі.
Гэтак жа, разам, публіка заспявала і кампазіцыю “У сэрцы свабода”, якую “Znak Stop” стварыў падчас пратэстаў у Беларусі.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/2-9.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/4-2.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/6-3.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/7-1.jpg)
Радыё “Рацыя” выступіла інфармацыйным партнёрам канцэрту.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Купалінку” на канцэрце спявалі разам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.