Выратаваны ў апошні момант
Каб не дапамога валацёраў з Праваабарончага цэнтра "Вясна", не ўдалося б з’ехаць з Беларусі і выжыць, кажа Алег Іваноў, які зараз працягвае лячыцца ў Літве.
Artykuł Выратаваны ў апошні момант pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Выратаваны ў апошні момант. Так пра сваю гісторыю расказвае Алег Іваноў з Воршы, які ў 2020 годзе быў збіты амапаўцамі. Пасля турмы мужчына, у якога былі пашкоджанымя ўнутраныя органы, паміраў дома. Каб не дапамога валацёраў з Праваабарончага цэнтра „Вясна”, не ўдалося б з’ехаць з Беларусі і выжыць, кажа Алег, які зараз працягвае лячыцца ў Літве.
– Звязалася са мной валанцёрка Насця, якая прыносіла прадукты. Есці ўжо не мог, але яна спачувала, дапамагала. І яна мне дапамагла з візай. Стан быў вельмі цяжкі. Валанцёрка Насця паведаміла, што ёсць шанец паспрабаваць лячэнне ў Латвіі. Усё гэта адбылося дзякуючы Праваабарончаму цэнтру «Вясна». Прыехаў валанцёр. І мы паехалі на машыне ў бок Латвіі.
Алег Іваноў ужо з 90-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у апазіцыйным палітычным і грамадскім руху. Многа гадоў быў сябрам АГП, а таксама ўдзельнічаў у аднаўленні памяці важнага для гісторыі Воршы месца – Кабыляцкай гары, дзе ў сталінскія часы хавалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Выратаваны ў апошні момант pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.