Кітайскія кампаніі зацікаўлены ў пастаўках торфу з Беларусі
Прадстаўнікі кітайскіх дзелавых колаў - Хунаньскай лагістычнай кампаніі "Дэ Юй" і кампаніі "Некст" - у час візіту ў ААТ "Туршоўка" абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння ў тарфяной галіне. У прыватнасці, былі вывучаны магчымасці арганізацыі паставак на кітайскі рынак беларускага верхавога кіпаванага торфу.