Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июль
2022

Агляд прэсы: без змены роляў

0

Наколькі заслугоўвае даверу план Пуціна і Лукашэнкі зрабіць Беларусь ядзернай? Расізм і блізкасць да Пуціна: гаворка Орбана выклікала абурэнне. Надзвычайны план ЕЗ ужо на гарызонце. Заторы на мяжы ў Англіі.

Artykuł Агляд прэсы: без змены роляў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Наколькі заслугоўвае даверу план Пуціна і Лукашэнкі зрабіць Беларусь ядзернай? Расізм і блізкасць да Пуціна: гаворка Орбана выклікала абурэнне. Надзвычайны план ЕЗ ужо на гарызонце. Заторы на мяжы ў Англіі. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Пасля сустрэчы 25 чэрвеня Пуцін і Лукашэнка заявілі, што Расея размесціць у Беларусі ядзерныя ракетныя сістэмы «Іскандэр-М», а таксама мадэрнізуе беларускія самалёты Су-25, каб яны маглі несці ядзерныя боегалоўкі. Паколькі вайна ва Украіне зацягваецца, многія ўсё яшчэ задаюцца пытаннем, ці выканае Расея свае абяцанні зрабіць Беларусь ядзернай. На гэтую тэму разважае і міжнароднае выданне Intellinews, якое прыводзіць абмежаванні для ядзернага пашырэння на поўнач ад Украіна.

Просьба Лукашэнкі зрабіць Беларусь ядзернай не выклікае здзіўлення. Аднак у заяве Пуціна і Лукашэнкі ёсць пэўныя аспекты, якія трэба ўлічваць. Пасля фальшывых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года Лукашэнка стаў цалкам залежным ад эканамічнай і палітычнай падтрымкі Расеі, нават да такой ступені, што Беларусь можа быць паглынутая Расеяй у бліжэйшыя гады. Рашэнне менскага рэжыму правесці новы канстытуцыйны рэферэндум у лютым гэтага года прывяло да ліквідацыі нейтралітэту Беларусі і дазволіла Расеі размясціць там ядзерную зброю. Але і гэта не абавязкова азначае, што план будзе выкананы. Улічваючы ранейшыя неадназначныя адносіны паміж Менскам і Масквой, больш верагодна, што Расея заключыць «дамоўленасць аб ядзерным базаванні», як гэта было са сваімі саюзнікамі па Варшаўскай дамове падчас халоднай вайны. У такім выпадку сістэмы «Іскандэр-М» могуць быць перададзеныя ў Беларусь, і беларускіх вайскоўцаў навучаць імі карыстацца, але ахоўваць і кіраваць імі будуць расейскія вайскоўцы; магчыма, у якасці прэлюдыі да далейшай ваеннай, палітычнай і эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін», – прагназуе міжнароднае выданне.

Выступаючы перад прадстаўнікамі венгерскай меншасці ў Румыніі, прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан разнёс у пух і прах палітыку санкцый супраць Расеі і паставак зброі Украіне і настойваў на правядзенні мірных перамоваў. Орбан таксама выклікаў ажыятаж сваімі тэзісамі аб меркаванай чысціні венгерскай расы. Еўрапейская прэса абураная. Польская газета Rzeczpospolita патрабуе ад польскага ўрада адназначнай рэакцыі.

«Няўжо Польшча для Орбана больш не з’яўляецца нацыяй, калі ў нас «нечыстакроўная раса»? Што яшчэ павінен адмарозіць ці адчабучыць палітык ад Фідэс, каб партыя ПіС нарэшце зразумела яго сутнасць, і разарвала свой саюз з паслугачом Пуціна ў ЕЗ? Расісцкае выказванне венгерскага прэм’ер-міністра не падвергнулася крытыцы ні з боку Яраслава Качыньскага, ні з боку Матэвуша Маравецкага. Немагчыма выступаць у абарону Украіны, пакуль вашым саюзнікам з’яўляецца сябар Пуціна. Нельга выступаць за салідарнасць і адкрытасць і ў той жа самы час заплюшчваць вочы на сацыяльна небяспечныя выказванні, якія пагражаюць расколам у грамадстве. Маўчанне – гэта такое ж злачынства», – падкрэслівае польскае выданне.

Краіны ЕЗ ужо тыдзень абмяркоўваюць прапанову Еўракамісіі па так званым плане скарачэння спажывання газу на выпадак надзвычайнай сітуацыі. Згодна з планам, дзяржавы-члены супольнасці павінны са жніўня па сакавік добраахвотна эканоміць 15 працэнтаў свайго спажывання, і падтрымліваць адна адну ў выпадку недахопу энергіі. Паколькі ў сераду Расея зноў скароціць аб’ём паставак па газаправодзе «Паўночны паток-1», то план павінен быць афіцыйна адобраны ўжо ў аўторак. Еўрапейская прэса асвятляе працэс барацьбы за салідарнасць краін супольнасці. «Ад першапачатковага плана Еўракамісіі амаль нічога не засталося», – піша італьянская газета La Stampa.

«Перш за ўсё, Еўракамісія будзе пазбаўлена права аб’яўляць надзвычайнае становішча, што, у сваю чаргу, з’яўляецца перадумовай для абавязковага выканання задачы па 15-працэнтным скарачэнні спажывання газу. На першым этапе з 1 жніўня па 31 сакавіка яно павінна адбывацца на добраахвотнай аснове. Савету ЕЗ, гэта значыць урадам еўрапейскіх краін, неабходна кваліфікаваная большасць для прыняцця рашэння аб аб’яўленні надзвычайнага становішча. Тым больш, што запыту ад трох дзяржаў ужо будзе недастаткова для таго, каб пачаць біць трывогу: гэтых дзяржаў трэба будзе як мінімум пяць. Акрамя таго, было вырашана, што пастанова павінна заставацца ў сіле на працягу года, але, зразумела, яе можна падоўжыць!», – піша італьянскае выданне.

Паводле ацэнак аўтамабільнай асацыяцыі RAC, з пачаткам летніх канікулаў у большасці школ Англіі і Валіі 18,8 млн вандроўнікаў выправіліся ў гэтыя выходныя ў дарогу. Падобнай дынамікі перасоўванняў не назіралася з 2014 года. У порце Дуўра ўтварыліся гіганцкія чэргі. Чакаецца, што колькасць коркаў толькі павялічыцца. «Прынамсі, блытаніна ў порце Дуўра паказала нам, што мяжа – на замку», – піша брытанская газета The Daily Telegraph.

«Вядома ж, нам неабходна эфектыўная сістэма памежнага кантролю. Прымушаць людзей тырчаць у чэргах, мяркуючы па некаторых паведамленнях, ці ледзь не 21 гадзіну запар – бесчалавечна. Але аднаму мы можам радавацца ўжо зараз: таму, што нашы пашпарты нарэшце па-сапраўднаму правяраюцца, і ў нас з’явіўся пэўны кантроль над тым, хто заязджае ў Вялікабрытанію, і выязджае за яе межы. У рэчаіснасці ж сітуацыя такая, што на працягу шматлікіх гадоў у порце рабілі выгляд, быццам бы Вялікабрытанія – частка Шэнгена. Цяпер нам давядзецца прывыкаць да таго, што ў партах па абодва бакі Ла-Манша нарэшце аднавіўся сапраўдны памежны кантроль», – адзначае брытанскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка

Artykuł Агляд прэсы: без змены роляў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: В этом году в ТиНАО будет благоустроено несколько больших зон отдыха





Москва

Преподаватель музшколы из Реутова принял участие в шествии баянистов на ВДНХ


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Москва всегда поможет молодежи в покорении новых вершин



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Надежда Бабкина

Надежда Бабкина выступит завтра в Пскове, Октябрьская площадь будет перекрыта




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Певец Крид заявил, что бывшие сделали его сильнее

Контрольный матч. ЦСКА выиграл у "Шинника".

29 июня на играх «Дети Азии» состязания пройдут по десяти видам спорта


Уимблдон

Касаткина и Шнайдер блеснули на траве перед Уимблдоном. Идеальный день для российского тенниса



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Омск стал первым в рейтинге миллионников по росту цен на новостройки



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России