У Беларусі рост выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі: сёлета на 13,6% больш, чым летась
За 6 месяцаў 2022 году ў Беларусі зарэгістравалі 857 выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі. Паказчык захворваньняў склаў 9,3 выпадка на 100 тысяч насельніцтва і перавысіў узровень аналягічнага пэрыяду 2021 году на 13,6%.