Кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» прыехаў у Берасце
Пушылін разам з паслом Расеі ў Беларусі Барысам Грызловым і цэлай дэлегацыяй з самаабвешчанай рэспублікі наведалі "Берасцейскую крэпасць".
Artykuł Кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» прыехаў у Берасце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Дзяніс Пушылін разам з сакратаром Генсавета «Адзінай Расеі» Андрэем Турчаком, паслом Расеі ў Беларусі Барысам Грызловым і цэлай дэлегацыяй з самаабвешчанай рэспублікі наведалі „Берасцейскую крэпасць” і ўсклалі кветкі да Вечнага агню.
У сваім тэлеграм-канале Пушылін напісаў, што „прыйшоў час зноў вызваляць рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьміі: Кіеў, Чарнігаў, Палтава, Адэса, Днепрапятроўск, Харкаў, Запарожжа, Луцк…»
Берасце ў той жа час ён называў „ўзорам мужнасці і супраціву рускага салдата”.
Беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў побач з Пушыліным заўважана не было, праўладная прэса таксама пакуль што пра ягоны візіт не згадвала.
Artykuł Кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» прыехаў у Берасце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.