Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июль
2022

Агляд прэсы: уся справа ў капелюшы

0

Узброеныя сілы Украіны просяць беларускіх калег трымацца далей ад Украіны. Арабскія карані энергетычнага крызісу. Сужэнцы Зяленскія - героі Vogue. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

Artykuł Агляд прэсы: уся справа ў капелюшы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Узброеныя сілы Украіны просяць беларускіх калег трымацца далей ад Украіны. Арабскія карані энергетычнага крызісу. Візіт Орбана ў Вену: ці варта яго прымаць? Сужэнцы Зяленскія – героі Vogue. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

Лукашэнка не перастае паўтараць, што Беларусь будзе ваяваць на баку Расеі ў выпадку ўсеагульнай вайны ў Еўропе. Пры гэтым у Беларусі працягваюцца масавыя затрыманні ў прымежных з Украінай населеных пунктах. Украінская газета Kyiv Independent асвятляе рэйды ў Мазыры, Хойніках і Нароўлі Гомельскай вобласці, якія правялі сілавікі.

«За «падпіску на экстрэмісцкія Telegram-каналы» затрымалі пецярых мужчын у Хойніках і Нароўлі і чатырох — у Мазыры. Некаторых з іх таксама асудзілі за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Пасля рэйдаў і масавых затрыманняў у Іванаве і Драгічыне на паўднёвым захадзе Беларусі Берасцейскай вобласці стала вядома, што беларускія праваахоўнікі збілі чалавека і пагражалі задушыць яго неафіцыйным бел-чырвона-белым сцягам Беларусі. Такіх фактаў шмат на фоне чакання новых ракетных удараў па Украіне з тэрыторыі Беларусі. Як вынік, Дэпартамент сувязі Узброеных сіл Украіны апублікаваў відэа, у якім звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў з заклікам заставацца дома і не ўступаць у поўнамаштабную вайну Расеі супраць Украіны. І  хаця Інстытут вывучэння вайны лічыць, што пакуль Беларусь наўрад ці ўступіць у вайну, Украіна ўпэўнена, што Пуцін па-ранейшаму разглядае магчымасць выкарыстання беларускіх войскаў у вайне супраць Украіны. Хаця беларускія вайскоўцы тэхнічна могуць сфармаваць толькі да 12 батальённа-тактычных груп, і такая колькасць не зменіць сітуацыю ва Украіне, а можа выклікаць унутраныя беспарадкі», – паведамляе ўкраінскае выданне.

З таго часу, як у 2018 годзе меркавана па ўказанні спадчыннага прынца Саўдаўскай Аравіі Мухамеда ібн Салмана быў забіты журналіст Джамаль Хашогі, прынц стаў персонай-нон-грата ў краінах Еўразвязу. Аднак цяпер ён наведвае з візітам Грэцыю і Францыю, дзе, адпаведна, сустракаецца з прэм’ер-міністрам Кірыякасам Міцатакісам і прэзідэнтам Эмануэлем Макронам. Як адзначае прэса, уся справа — у энергетычным крызісе. Французская газета Le Point апраўдвае пазіцыю французскага прэзідэнта.

«Эмануэль Макрон, напэўна, мае на мэце зноў аказаць ціск на саўдаўскага кіраўніка, з тым, каб той пагадзіўся нарасціць здабычу нафты. Рашэнне гэтай праблемы пакуль што не знойдзена, паколькі АПЕК – Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты – кіруецца сумесна Эр-Рыядам і Масквой! Неабходна, тут і цяпер, заняцца рэальнай палітыкай, якая дазволіла б Францыі і Еўропе здабыць большую незалежнасць ад расейскага энергетычнага монстра, за кошт паставак якога да вайны пакрывалася амаль 20 адсоткаў нашых патрэбаў у энергіі, перш за ўсё ў сферы газазабеспячэння. Так што пытанне аб выкананні правоў чалавека варта пакуль што адсунуць на другі план. І Эмануэль Макрон гэта разумее. Ён заўсёды падтрымліваў свае міжнародныя кантакты, нават тады, калі яны часам ішлі насуперак найважнейшым каштоўнасцям Францыі», – шматзначна падкрэслівае французскае выданне.

У чацвер прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан наведаў з візітам Аўстрыю. Той факт, што на фоне апошніх скандальных выказванняў Орбана, зробленых ім у Румыніі, федэральны канцлер Аўстрыі Карл Нехамер не адмяніў візіту Орбана, стала прадметам крытыкі і шырокага абмеркавання ў прэсе. Аўстрыйская газета Kleine Zeitung заклапочаная хутчэй пытаннем пратаколу.

«Трэба аддаць належнае Нехамеру: падчас прэс-канферэнцыі ён не хаваўся за прынцыпам гасціннасці і не пазбягаў вострых кутоў, а выступаў з часам вельмі выразнымі заявамі, датычна Пуціна і санкцый. Не выключана, што Нехамеру як былому міністру ўнутраных спраў, а таксама лідару АНП, які імкнецца заткнуць раскрытыя праломы на правым флангу, можа здацца мэтазгодным сустракаць Орбана з ваеннымі ўшанаваннямі. І як канцлеру яму можна (і нават трэба!) вітаць такога неадназначнага госця, хаця абставіць гэты візіт можна было б і з меншай помпай», – з гіроніяй адзначае аўстрыйскае выданне.

Алена Зяленская, жонка прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, стала гераіняй вокладкі і галоўнага матэрыялу новага выпуску часопіса Vogue. На здымках зорнага фатографа Эні Лейбавіц Зяленская фігуруе з мужам, з вайскоўцамі, а таксама на фоне разбурэнняў, прычыненых гэтай страшнай вайной. Еўрапейская прэса задаецца пытаннем, ці спалучаецца ў дадзеным выпадку форма са зместам. Гішпанская газета El Mundo  аддае належнае Алене Зяленскай і яе годным паводзінам, у тым ліку ў рамках гэтай фотасесіі.

«Гэты струмень крытыкі з-за нібыта прыніжэння вайны з боку Зяленскай разбіваецца аб інтэрв’ю пад тымі фотаматэрыяламі. У ім можна знайсці нядрэнны ўзор сапраўднай журналістыкі: фрагмент, у якім Зяленская без прыўкрашвання апісвае драматычную сітуацыю ва Украіне і завастрае пасыл дыпламатычнай кампаніі, накіраванай на тое, каб Захад не прыслабіў сваю падтрымку для Украіны. Але самае галоўнае: дзякуючы цудоўным фотапартрэтам працы Эні Лейбавіц гэтая публікацыя становіцца магутным сімвалам гатовасці ўкраінскіх жанчын даць адпор тым, хто спрабуе прымусіць іх замаўчаць, тым, хто гвалтуе і забівае іх. Ты чуеш, Пуцін? Нас табе не адолець!», – падкрэслівае гішпанскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка

Artykuł Агляд прэсы: уся справа ў капелюшы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: В центре «Профессии будущего» обучают 75 востребованным специальностям





Москва

Футболист Тарасов показал средний палец водителю автобуса в Москве


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Уникальные сервисы в центре "Профессии будущего" упрощают поиск работы



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Элджей

Концерт Элджея требуют отменить члены «Русской общины» в Новосибирске




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Более двух тысяч спортсменов поучаствовало в параде на ВДНХ в Москве

Футболист Тарасов показал средний палец водителю автобуса в Москве

«Милан» сыграл вничью с «Салернитаной» в Серии А


Ирина Хромачёва

Россиянки Хромачёва и Сизикова пробились в финал парного турнира в Рабате



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Спартак

Последний тур «шального» сезона. Сегодня «Оренбург» на своем поле сыграет с ФК «Спартак» (Москва)



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России