На Берасцейшчыне 244 палітвязні
Лічба ўжо працяглы час застаецца нязменнай.
Artykuł На Берасцейшчыне 244 палітвязні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
244 – столькі на сёння налічваецца палітвязняў на Берасцейшчыне. Лічба ўжо працяглы час застаецца без зменаў, паколькі частка людзей выходзіць на волю ў сувязі з адбытым пакараннем, а частка – атрымоўвае новыя тэрміны па крымінальных палітычна матываваных справах, – адзначыла праваабаронца спадарыня Ганна, што ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:
– У нас на два палітвязні стала менш, таму што ў нас некалькі людзей, пяць, калі не памыляюся, скончылі адбываць сваё пакаранне, у тым ліку вызваліліся з калоніі. Суды палітычныя ёсць, людзям больш даюць калонію, і, хутчэй за ўсё, усе яны будуць прызнаныя палітвязнямі, калі яшчэ не з’яўляюцца такімі.
Праваабаронца дадала, што палітвязнямі прызнаюцца тыя, хто асуджаны па крымінальных палітычна матываваных справах і скіроўваюцца ва ўстановы адкрытага тыпу ці калоніі для адбыцця пакарання.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На Берасцейшчыне 244 палітвязні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.