Беларусы з польскім гуманітарным ВНЖ змогуць ездзіць на радзіму і назад
Раней паведамлялася, што за такое можа пагражаць штраф з забаронай уезду ў Еўразвяз.
Artykuł Беларусы з польскім гуманітарным ВНЖ змогуць ездзіць на радзіму і назад pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларусы, якія атрымалі ў Польшчы гуманітарны від на жыхарства з-за небяспекі пераследу на радзіме, змогуць ездзіць у Беларусь і назад без рызыкі страціць свой статус.
Раней паведамлялася, што за такое можа пагражаць штраф з забаронай уезду ў Еўразвяз, аднак у польскім МУС удакладнілі: толькі з-за паездкі грамадзяніна Беларусі ў краіну паходжання ВНЖ у яго не адбяруць. Пра гэта паведамляе „Цэнтр беларускай салiдарнасцi”.
Нагадаю, з 9 ліпеня ў Польшчы пачала дзейнічаць працэдура выдачы грамадзянам Беларусі часовых відаў на жыхарства на гуманітарных падставах. Такі дакумент быў распрацаваны спецыяльна для беларусаў, якія не могуць вярнуцца на радзіму з-за небяспекі пераследу.
Яго выдаюць на тры гады на падставе гуманітарнай візы і пры ўмове пражывання па такой візе ў Польшчы непасрэдна перад падачай заявы на ВНЖ. Пытанне рэгламентавана ў п. 9 ч. 1 арт. 186 закона „Аб іншаземцах”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларусы з польскім гуманітарным ВНЖ змогуць ездзіць на радзіму і назад pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.