За час сухой галадоўкі Мікалай Аўтуховіч cхуднеў на 20 кілаграмаў
![За час сухой галадоўкі Мікалай Аўтуховіч cхуднеў на 20 кілаграмаў](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/Аўтуховіч.jpeg)
Начальнік турмы запэўніў адваката, што лекары на месцы адсочваюць фізічны і псіхалагічны стан Аўтуховіча.
Artykuł За час сухой галадоўкі Мікалай Аўтуховіч cхуднеў на 20 кілаграмаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Адвакат нарэшце змагла сустрэцца з Мікалаем Аўтуховічам, які 20-ы дзень трымае „сухую галадоўку. Па словах дачкі вязня, за час галадоўкі ён страціў ужо каля 20 кг вагі.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/%D0%90%D1%9E%D1%82%D1%83%D1%85%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87.jpeg)
„Адвакат сказала, што ён прыйшоў сам — нагамі — на насілках яго не неслі. Ён ішоў павольна і ў напаўсагнутым стане. Схуднелы, моцна асунуўся. Яму дапамагаў ісці хлопец, якога таксама выводзілі — падтрымліваў бацьку за руку”, — піша дачка. Начальнік турмы запэўніў адваката, што лекары на месцы адсочваюць фізічны і псіхалагічны стан Аўтуховіча.
Мікалай Аўтуховіч ставіць сваёй галадоўкай толькі адно патрабаванне — каб яму перадавалі лісты. Цяпер ён пазбаўлены такой магчымасці: яму не перадаюць нават лісты ад маці.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł За час сухой галадоўкі Мікалай Аўтуховіч cхуднеў на 20 кілаграмаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.