7 жніўня ў Беластоку пройдзе беларускі Марш годнасці
Ініцыятары Маршу годнасці заклікаюць прыходзіць у адзенні нацыяльных колераў.
Artykuł 7 жніўня ў Беластоку пройдзе беларускі Марш годнасці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуская дыяспара Беластока запрашае прыняць удзел у масавым шэсці з нагоды другой гадавіны паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. Сярод мэтаў арганізатара вызначаюць наступныя:
«Каб паказаць усяму свету і беларусам унутры краіны, што старонка не перагорнутая, і мы надалей супраць дыктатуры, супраць гвалту і рэпрэсій, супраць ганебнага ўдзелу Беларусі ў вайне. Каб яшчэ раз пракрычаць пра наш боль – палітзняволеных – лепшых прадстаўнікоў беларускага народа. Каб узгадаць самім сабе, як нас шмат і што мы па-ранейшаму хочам людзьмі звацца».
Ініцыятары Маршу годнасці заклікаюць прыходзіць у адзенні нацыяльных колераў. Шэсце пачнецца ў наступную нядзелю 7 жніўня а 16:00 з Рынку Касцюшкі. Збор удзельнікаў – каля помніка Пілсудскаму, канчатковы пункт – консульства Рэспублікі Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 7 жніўня ў Беластоку пройдзе беларускі Марш годнасці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.