Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк перавялі ў калонію
У Берасцейскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП.
Artykuł Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк перавялі ў калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Берасцейскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/mihniuk-zinaida.jpeg)
Суддзя Вера Філонік пакінула прысуд без зменаў. У выніку Зінаіду этапавалі ў гомельскую калонію № 4, паведамляе «Берасцейская Вясна».
Нагадаем, што на Дзень Волі ў Берасці сілавікі праз акно ўламіліся ў дом Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. 18 траўня суд прысудзіў палітзняволенай два гады калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк перавялі ў калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.