Франак Вячорка: Справа не ў пасадах
Дарадца Ціханоўскай адказаў на пытанне ці з'яўляецца Ціханоўская прэзідэнтам Беларусі.
Artykuł Франак Вячорка: Справа не ў пасадах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Франак Вячорка адказаў на пытанне ці з’яўляецца Ціханоўская прэзідэнтам Беларусі.
«Святлану Ціханоўскую немагчыма замяніць. Яна атрымала большасць галасоў на выбарах, і гэтай легітымнасці няма і не будзе ў крытыкаў. Яна галоўны палітычны актыў беларусаў і гарантуе і забяспечвае суб’ектнасць Беларусі на міжнароднай арэне».
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адзначыў у нашым эфіры, што справа не ў пасадах і за каго прымаць Ціханоўскую.
Поўнасцю гутарку слухайце ў далучаным файле:
Раней у нашым эфіры экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў выказаў меркаванне, што ў Беларусі няма прэзідэнта.
Artykuł Франак Вячорка: Справа не ў пасадах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.