Клічко атрымаў ганаровае грамадзянства Варшавы
Гэтую ўзнагароду гарадскія рады ўручалі традыцыйна напярэдадні гадавіны пачатку Варшаўскага паўстання.
Artykuł Клічко атрымаў ганаровае грамадзянства Варшавы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мэр Кіева Віталь Клічко атрымаў ганаровае грамадзянства Варшавы. Гэтую ўзнагароду гарадскія рады ўручалі традыцыйна напярэдадні гадавіны пачатку Варшаўскага паўстання. Атрымліваючы ўзнагароду, брат мэра Кіева Уладзімір Клічко падзякаваў Варшаве за тое, што яна прыняла ўцекачоў з Украіны.
«Вялікі дзякуй, што гэтыя 200 тысяч чалавек знайшлі дом у Варшаве і могуць адчуваць сябе ў гэтым горадзе так, як адчуваю сябе я, гэта значыць як дома», — адзначыў Уладзімір Клічко. Ён выказаў надзею, што вайна, якую пуцінская Расія распачала ва Украіне, рана ці позна скончыцца і грамадзяне Украіны змогуць вярнуцца ў свае дамы.
Artykuł Клічко атрымаў ганаровае грамадзянства Варшавы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.