У Гайнаўцы прайшоў фэст народаў Падляшша «Ператоча 2022»
Сёлета з-за складанай сітуацыі на беларуска-польскай мяжы было вырашана перанесці фестываль з традыцыйнага шматгадовага месца ў Белавежы.
Artykuł У Гайнаўцы прайшоў фэст народаў Падляшша «Ператоча 2022» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Гайнаўцы прайшоў традыцыйны фэст народаў Падляшша «Ператоча 2022».
Сёлета з-за складанай сітуацыі на беларуска-польскай мяжы было вырашана перанесці фестываль з традыцыйнага шматгадовага месца ў Белавежы. Такім чынам, на сцэну гайнаўскага амфітэатра выходзілі калектывы з Падляшша, а таксама госці з Украіны і Літвы.
Вядучы фестывалю Радаслаў Дамброўскі ўпэўнены, што «Ператоча» – гэта традыцыя Белавежскай пушчы і падляшскага рэгіёна.
– Гэта файна, цікава, таму што арганізатары звяртаюцца да даўніх традыцый, да культуры нацый, якія нават сёння ўжо ў вялікай колькасці не пражываюць у гэтым раёне, але калісьці пражывалі гістарычна. І паказваюць традыцыі цыганскія, габрэйскія, літоўскія, бывалі і нямецкія, а перш за ўсё – беларуская культура, тут прадстаўленая вялікая колькасць калектываў. І гэта самае важнае, але таксама важна, што і публіка жыва рэагуе вось на такія выступы.
Фестываль «Ператоча» на Падляшшы ўжо на працягу 20 гадоў ладзіць фонд «Царкоўная музыка» і яго кіраўнік Мікалай Бушко. Фэст традыцыйна прадстаўляе культуру народаў, што здаўна жывуць на Падляшшы, такія як беларусы, палякі, украінцы, літоўцы, татары, габрэі, цыганы і нават немцы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Гайнаўцы прайшоў фэст народаў Падляшша «Ператоча 2022» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.