Праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з сямі затрыманымі калегамі
Праваабаронцы “Вясны” падчас акцыі апранулі маскі з тварамі сямі палітзняволеных калегаў.
Artykuł Праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з сямі затрыманымі калегамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з сямі затрыманымі калегамі.
Час і месца — 4 жніўня, каля беларускай амбасады ў Вільні, абраныя невыпадкова. Роўна дзевяць год таму, на тым жа месцы, людзі сабраліся, каб выказаць салідарнасць са зняволеным старшынёй арганізацыі Алесем Бяляцкім. Яго затрымалі 4 жніўня 2011 года. Тады і паўстаў Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі, нагадвае праваабаронца і журналіст “Вясны” Сяржук Сыс:
– Быў час, калі 4 жніўня, Дзень салідарнасці з палітвязнямі-праваабаронцамі, стаў неактуальным. Гэта доўжылася нядоўга. Зноў гэта вярнулася. І сёння мы нагадваем пра гэты дзень. Сімвалічна, што ў гэты дзень такая акцыя. Толькі ўжо не з адным партрэтам Бяляцкага. На жаль, тут у нас ужо багата зняволеных.
Праваабаронцы “Вясны” падчас акцыі апранулі маскі з тварамі сямі палітзняволеных калегаў: акрамя Алеся Бяляцкага, гэта Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Таццяна Ласіца і Леанід Судаленка.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з сямі затрыманымі калегамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.