Эўрапейскі перакладніцкі праект зьбірае творы беларускіх і ўкраінскіх аўтараў, якія пішуць ва ўмовах вайны ці рэпрэсій
Эўрапейская рада пісьменьнікаў European Writers’ Council (EWC) распачынае праект #FreeAllWords. Праект дасьць удзельнікам пляцоўку, з дапамогай якой яны змогуць апавядаць эўрапейскай аўдыторыі пра падзеі ў сваіх краінах — вайну, рэпрэсіі і дыктатуру.