Зміцер Лупач: Не мог уявіць, што прыйдзецца пакінуць Беларусь
Незалежны журналіст з Глыбоччыны цяпер жыве ў Варшаве.
Artykuł Зміцер Лупач: Не мог уявіць, што прыйдзецца пакінуць Беларусь pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Незалежным журналістам у 2020-м годзе падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў была адведзена асаблівая роля – быць на перадавой. Таму ўлада, жорстка разграміўшы мірныя акцыі, найперш узялася за людзей пяра і слова.
Многія паспелі ўцячы, а частка апынулася за кратамі, успамінае Зміцер Лупач – незалежны журналіст з Глыбоччыны, які цяпер жыве ў Варшаве.
-У ліпені першы раз у жыцці паехаў у санаторый і мяне затрымалі наўпрост у санаторыі на чацвёрты ці пяты дзень адпачынку. Я правёў тры дні ў ІЧУ ў Глыбокім. Потым ужо вырашыў, што трэба з’язджаць. Я прыехаў у Менск, здаў тэст і ў мяне яшчэ былі думкі застацца. Але тады затрымалі шмат журналістаў, і я ўжо канчаткова вырашыў з’ехаць.
Зміцер Лупач у 2020 годзе паспеў адседзець агулам 15 сутак арышту, пазней пасля завядзення крымінальнай справы за ролік у інтэрнэце аб вырабе выбухоўкі, які прыпісалі Лупачу, яму прыйшлося з´ехаць.
У Варшаве Зміцер робіць перадачы для рэдакцыі Nexta live і «Белсата».
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Зміцер Лупач: Не мог уявіць, што прыйдзецца пакінуць Беларусь pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.