Ганна Федаронак: Мы не ведалі, што рабілася ў Менску ў 2006, 2010 гадах
Ганна Федаронак цяпер жыве ў Варшаве, працуе адміністратарам у шэлтары для ўцекачоў з Беларусі і Украіны.
Artykuł Ганна Федаронак: Мы не ведалі, што рабілася ў Менску ў 2006, 2010 гадах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
«Каб ведала, што збягу, буду ў бяспецы, то зрабіла б яшчэ больш у 2020-м. Сорамна, што прачнулася толькі ў 20-м. А многія не разумеюць мяне і зараз», – кажа жыхарка вёскі Варапаева, Віцебскай вобласці Ганна Федаронак.
-Я і многія ў 2020-м хоць прачнуліся. А некаторыя так і не прачнуліся. Можа таму, што інтэрнэту не было, не было інфармацыі. Я ў вёсцы жыла. Займалася ўнукамі. Я не мірылася – была прадпрымальніцай, арганізоўвала забастоўкі на рынку, калі нам падаткі павялічвалі. Я не прымала гэтую несправядлівасць. Палітыкай я не займалася. Не ведалі мы, людзі, што жывуць у вёсцы, што рабілася ў Менску ў 2006, у 2010 гадах.
Цяпер жанчына жыве ў Варшаве, працуе адміністратарам у шэлтары для ўцекачоў з Беларусі і Украіны.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ганна Федаронак: Мы не ведалі, што рабілася ў Менску ў 2006, 2010 гадах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.