Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Август
2022

Ксёндз Вячаслаў Барок: Я супраць любога таталітарнага і аўтарытарнага рэжыму

0

З ксёндзом Вячаславам Барком мы пагутарылі пра тое, што яму прыйшлося перажыць у 2020 годзе і чаму вымушаны быў з´ехаць.

Artykuł Ксёндз Вячаслаў Барок: Я супраць любога таталітарнага і аўтарытарнага рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Мінулі два гады пасля беларускай рэвалюцыі, беларусы замежжа падводзяць вынікі і робяць аналіз тых падзей. Адным з удзельнікаў змагання за законнасць, праўду і справядлівасць стаў госць Радыё Рацыя – ксёндз Вячаслаў Барок, з якім мы пагутарылі пра тое, што прыйшлося перажыць у 2020 годзе і чаму вымушаны быў з´ехаць.

РР: Якая была прычына вашага ад’езду з Беларусі?

Ксёндз Вячаслаў Барок: У Польшчы стала пражываю крышачку больш за год. Прычына майго пераезду з Беларусі ў Польшчу тая, што ў Беларусі ўлада не дазволіла мне прапаведаваць слова Божае так, як я гэта рабіў раней. І з-за пераследу, з-за ціску я вымушаны быў часова пакінуць сваю парафію, краіну, і сёння працую тут.

РР: Дзе вы працавалі да ад’езду ў Польшчу?

Ксёндз Вячаслаў Барок: Быў пробашчам у парафіі ў Расонах. Гэта самы паўночны раённы цэнтр Беларусі.

РР: Чым вы правініліся перад уладай, што вам прыйшлося, на колькі я ведаю са СМІ, дзесяць сутак адседзець?

Ксёндз Вячаслаў Барок: Я сядзеў дзесяць сутак, гэта праўда. Але я не вінаваты ні перад беларускім народам, ні перад законам, ні перад Богам. Я ніякіх злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў не рабіў, за што можна было б пасадзіць мяне. У Беларусі на сённяшні час пануе беззаконне, невінаватыя людзі сядзяць у турмах. Я таксама, будучы не вінаватым, сядзеў за кратамі. Сядзеў за тое, што выступіў супраць фашызму, камунізму і іншага якога-кольвечы таталітарнага і аўтарытарнага рэжыму. І супраць вось таго фашыстоўскага рэжыму, які сёння ўтварыўся ў нашай краіне.

РР: Вы ж адсядзелі, так бы мовіць, адбылі сваю «правіннасць», вы ж маглі далей жыць і служыць у Беларусі.

Ксёндз Вячаслаў Барок: Пасля таго, як я адседзеў 10 сутак у 2020 годзе, на мяне далей аказваўся ціск праваахоўчымі органамі. Далей адбываўся кантроль, адбываліся рэпрэсіі, хаця б і тое, што Следчы камітэт рабіў праверку матэрыялаў майго ютуб-канала больш чым 6 месяцаў. Гэта, безумоўна, ціск, гэта, безумоўна, пераслед за мае рэлігійныя погляды, за маю дзейнасць. Былі таксама час ад часу тэлефанаванні з міліцыі. А апошняй кропляй стала тое, што атрымаў папярэджанне ад абласной пракуратуры за сваю дзейнасць. У 2021 годзе была зноў заведзеная адміністрацыйная справа, была спроба забраць у мяне ўсе кампутары, тэлефоны, і вось гэта сталася прычынай, чаму я выехаў.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Ксёндз Вячаслаў Барок: Я супраць любога таталітарнага і аўтарытарнага рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Москва-Пекин. Собянин в Китае подписал соглашение о сотрудничестве





Москва

Топ-5 самых ярких зарубежных архитектурных проектов на первичном рынке Москвы


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин: Активно укрепляем отношения с Китаем



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Джиган

«Он приехал за мной в клуб. И всё, с этого момента мы начали жить вместе». Оксана Самойлова рассказала о знакомстве с Джиганом в эфире «Шоу Воли» на ТНТ




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В УФСИН России по Республике Дагестан прошли лично-командные соревнования по легкой атлетике

Резидент «Инсайт Люди» Дмитрий Зубов установил мировой рекорд по чеканке мяча

Красногорск первым встретил участников международного супермарафона Москва-Минск


WTA

Самсонова выиграла турнир WTA в Хертогенбосхе



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Россия

Автопробег в честь Дня России прошел в Ленинском округе



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России