Беларускія стралкі заваявалі першыя ўзнагароды адкрытага Кубка Расіі
У спаборніцтвах, якія праходзяць на базе стралковага комплекса "Лісіная нара" ў Дзмітраўскім раёне Маскоўскай вобласці, прымаюць удзел 300 стралкоў, сярод якіх 19 прадстаўнікоў Беларусі. Турнір завершыцца 18 жніўня.