Былы грамадзянін Беларусі Сяргей Кароткіх сьцьвярджае, што затрыманыя ва Ўкраіне «кілеры» плянавалі ягонае забойства
Экс-грамадзянін Беларусі Сяргей Кароткіх, які ў 2014 атрымаў украінскае грамадзянства ўказам прэзыдэнта Парашэнкі, заявіў, што кілеры, нядаўна затрыманыя СБУ паводле падазрэньня ў рыхтаваньні забойства міністра абароны, кіраўніка вайсковай выведкі і ўкраінскага актывіста, плянавалі ягонае забойства.