Канферынцыя, прысвечаная гісторыі Слоніма
У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі і музейшчыкі, а таксама выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Artykuł Канферынцыя, прысвечаная гісторыі Слоніма pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Слоніме адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Слонімшчыны: погляд у мінулае”, прысвечаная 770–годдзю з дня першай згадкі Слоніма ў Іпацьеўскім летапісе.
У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі і музейшчыкі, а таксама выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Падчас канферэнцыі слухачы пазнаёміліся з выступленнямі на самыя розныя тэмы. Гучалі даклады пра прывілеі на Магдэбургскае права мястэчку Жыровічы, пра гістарычную ўрбананімію Слоніма, пра Жыровіцкае Евангелле, пра слонімскія грамнічныя соймікі ў панаванне Аўгуста III (1736-1763) і шмат іншых.
Цікава было паслухаць навукоўцаў, якія распавядалі пра грашовыя даходы і расходы Слоніма ў першай палове 19 стагоддзя, пра 1860-я гады ў гісторыі Слонімшчыны, пра медыцынскае забеспячэнне насельніцтва Слонімшчыны ў кантэксце развіцця аховы здароўя Заходняй Беларусі ў 1919-1939 гадах і г.д.
Канферэнцыя праводзілася ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гады.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Канферынцыя, прысвечаная гісторыі Слоніма pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.