Каля Слоніма разбіўся аэраплан
Загінулі два лётчыкі.
Artykuł Каля Слоніма разбіўся аэраплан pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
13 жніўня ў 20 гадзін недалёка ад Слоніма, побач з вёскай Разанаўшчына, разбіўся аэраплан. Са слоў жыхароў Разанаўшчыны, загінулі два члены экіпажу. Адзін з іх загінуў адразу, а другога медыкі спрабавалі выратаваць, але не змаглі.
Прычыны авіякатастрофы будуць высвятляцца.
Сёння Слонім адзначаў сваё 770-годдзе. Былі арганізаваны палёты на мотадэльтапланах, якія кружылі над горадам цэлы дзень.
Artykuł Каля Слоніма разбіўся аэраплан pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.