Арганізацыя пераходнага кабінета — гэта стварэнне структуры двоеўладдзя
"Гэта пачатак тэорыі рэвалюцыі: каб перахапіць уладу, спачатку трэба стварыць "дзве ўлады", — патлумачыў Дзмітрый Шчыгельскі.
Artykuł Арганізацыя пераходнага кабінета — гэта стварэнне структуры двоеўладдзя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
„Гэта пачатак тэорыі рэвалюцыі: каб перахапіць уладу, спачатку трэба стварыць „дзве ўлады”, — патлумачыў прадстаўнік руху „Супраціў” Дзмітрый Шчыгельскі на суботняй сустрэчы ў Варшаве. Менавіта для гэтага два гады таму ствараўся Каардынацыйны савет па ўрэгуляванні палітычнага крызісу, але „адразу так не атрымалася”.
Кажучы пра неабходнасць аб’яднання дэмсіл, ён адзначыў: „У нас пачалася вайна. Вайна — гэта іншая праўда”. „Пачалі прагаворвацца рэчы, пра якія з боку Ціханоўскай не гаварылася ні разу: пра магчымасць сілавога супраціву, неабходнасць больш рашучых метадаў”, — дадаў актывіст.
Ён лічыць, што ні адна з дзеючых палітычных структур сама па сабе не валодае неабходным рэсурсам, кампетэнцыяй і падтрымкай, каб „сур’ёзна нешта змяніць”. Паведамляе рэсурс “Позірк”.
Artykuł Арганізацыя пераходнага кабінета — гэта стварэнне структуры двоеўладдзя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.