Пасол Украіны: «Словы прадстаўніка Мінабароны Беларусі супярэчаць словам Лукашэнкі, які наўпрост прызнаў саўдзел у расейскай агрэсіі»
![Пасол Украіны: «Словы прадстаўніка Мінабароны Беларусі супярэчаць словам Лукашэнкі, які наўпрост прызнаў саўдзел у расейскай агрэсіі»](https://gdb.rferl.org/46D4EE41-2F9D-450C-ABD1-FEAA25D8C577_w800_h450.jpg)
Пасол Украіны ў Менску Ігар Кізім раскрытыкаваў заяву начальніка Дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі Валерыя Равенкі аб тым, што Беларусь ня ўдзельнічае ў вайне.