Беларускі дуэт „Znak Stop” прэзентуе кампазіцыю „Малы Крок”
"У гэтай песні мы хацелі больш раскрыць сэнс новай назвы нашага гурта", – зазначаюць музыкі Андрэй Лугін і Алёна Палачанская.
Artykuł Беларускі дуэт „Znak Stop” прэзентуе кампазіцыю „Малы Крок” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
„У гэтай песні мы хацелі больш раскрыць сэнс новай назвы нашага гурта”, – зазначаюць музыкі Андрэй Лугін і Алёна Палачанская:
– Калі ўзнікае пытанне „Які павінен быць накірунак для кроку?”, то ў мяне відавочны адказ, што яго можна шукаць толькі ў сабе гэты адказ і зразумець.
– Мой малы крок – гэта лісты для палітвязняў. Калі я пішу, то я пішу робячы нейкі зусім невялікі высілак. Я нават не ведаю ці дойдзе гэты ліст і ці прынясе ён карысць, калі яго ўсё ж такі хтосьці прачытае. Я разумею, што рухацца неабходна для мяне і для кожнага з нас. Калі мы спынімся, то гэта прывядзе нас да нечага дрэннага.
Майстэрынгам кампазіцыі займаўся Павел Сініла, вокладку стварала Яна Бабушкіна.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускі дуэт „Znak Stop” прэзентуе кампазіцыю „Малы Крок” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.