Суд па справе „змоўшчыкаў”: палітык Калякін і журналістка Калінкіна далі паказанні
У судзе па справе так званых “змоўшчыкаў” працягваецца допыт сведкаў.
Artykuł Суд па справе „змоўшчыкаў”: палітык Калякін і журналістка Калінкіна далі паказанні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У судзе па справе так званых “змоўшчыкаў” працягваецца допыт сведкаў.
Сёння дапыталі вядомую журналістку Святлану Калінкіну і палітыка Сяргея Калякіна, – паведамляе Sputnik.
Лідар Беларускай партыі левых „Справядлівы свет” Сяргей Калякін заявіў, што ведае трох з пяці абвінавачаных: Фядуту, Кастусёва і Зянковіча. Па словах Калякіна, яму ніхто не прапаноўваў удзельнічаць у змове і нават у зумах на гэтую тэму. Пакідаючы залу суда, ён пажадаў удачы фігурантам справы. Журналістка Святлана Калінкіна, якую ў суд выклікала абарона Фядуты, паведаміла, што ведае Аляксандра Фядуту з 1995 года, назвала яго чалавекам-энцыклапедыяй, прыхільнікам палітыкі здаровага сэнсу і адзначыла, што ніколі не сустракала ў яго публіцыстыцы экстрэмісцкіх матываў. Таксама Калінкіна станоўча выказалася і ў дачыненні да Кастусёва як палітыка і чалавека.
Крымінальную справу пра спробу дзяржаўнага перавароту ў Беларусі Менскі абласны суд пачаў разглядаць 29 ліпеня.
Artykuł Суд па справе „змоўшчыкаў”: палітык Калякін і журналістка Калінкіна далі паказанні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.