Маёмасьць зьняволенага Ігара Лосіка выстаўляюць на продаж, нягледзячы на заяву, што ён хоча яе выкупіць
Дар’я Лосік, жонка палітвязьня Ігара Лосіка, паведаміла, што судовыя выканаўцы вырашылі выставіць арыштаваную ў кватэры Лосікаў маёмасьць на продаж, нягледзячы на заяву Ігара, што ён хоча выкупіць гэтую маёмасьць.