Максім Скавыш прызнаны лепшым іграком 17-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
У гасцявым паядынку з аўтсайдарам турніру магілёўскім "Дняпром" 32-гадовы нападаючы чэмпіёнаў краіны быў у настроі. Ён сам забіў два мячы і аддаў галявы пас, пасля якога ў вароты магіляўчан трапіў Ілья Чарняк.