На Піншчыне ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту
![На Піншчыне ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/10/Эдуард-Злобін.jpg)
Роўна 80 гадоў таму ў ваколіцах мястэчка нацысты ліквідавалі гета.
Artykuł На Піншчыне ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На Піншчыне прадстаўнікі грамадскасці ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту. У вёсцы Пагост-Загарадскі адбыліся жалобныя мерапрыемствы – роўна 80 гадоў таму ў ваколіцах мястэчка нацысты ліквідавалі гета. У выніку было расстраляна каля 1200 жыхароў габрэйскага паходжання. Ад сярэдзіны жніўня 1942 года на Піншчыне пачаліся масавыя расстрэлы і кульмінацыя іх – зачыстка ў лістападзе вялікага Пінскага гета.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/10/%D0%AD%D0%B4%D1%83%D0%B0%D1%80%D0%B4-%D0%97%D0%BB%D0%BE%D0%B1%D1%96%D0%BD.jpg)
Краязнаўца, аўтар кнігі “Халакост на Піншчыне” Эдвард Злобін адзначае, што ў тых нялюдскіх умовах усё ж знаходзіліся тыя, хто пад страхам смерці ратаваў вязняў:
– У свой час уразіла гісторыя адной дамы, якая была ў гета. Яна збегла і хавалася на канюшні свайго бацькі, прычым побач была нямецкая жандармерыя. Бацьку дапамагаў, у іх была канюшня, у іх канюшні быў паляк Януш, ён яе бачыў і прыносіў ежу. І ў рэшце рэшт яны яе пераправілі за раку, на Століншчыну. Ёй яшчэ пашчасціла, што яна трапіла да нармальных партызанаў.
Эдвард Злобін адзначае, што, на жаль, такія шчаслівыя гісторыі выратавання з лапаў нацыстаў – адзінкавыя. Усяго ж на Піншчыне карнікі забілі каля 30 тысяч мясцовых жыхароў габрэйскага паходжання.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На Піншчыне ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.