Алену Гнаўк перавялі ў гомельскую калонію
Палітвязня Алену Гнаўк перавялі з баранавіцкага СІЗА-6 у гомельскую калонію №4. Цяпер яна два тыдні будзе знаходзіцца на каранціне.
Artykuł Алену Гнаўк перавялі ў гомельскую калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітвязня Алену Гнаўк перавялі з баранавіцкага СІЗА-6 у гомельскую калонію №4. Цяпер яна два тыдні будзе знаходзіцца на каранціне.
У апошнія дні перад этапаваннем яна знаходзілася ў камеры і атрымала пасылкі, якія прыходзілі за час знаходжання ў карцэры, дзе яна правяла больш за 80 сутак.
Нагадаем, Алена Гнаўк была асуджаная на тры гады абмежавання волі без накіравання ў ВУАТ па «карагоднай» справе ў Берасці і за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Ужо на «хатняй хіміі» яе затрымалі зноў, абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі і дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 367 і 369-1 КК Беларусі) і прыгаварылі да 3,5 гадоў калоніі.
Artykuł Алену Гнаўк перавялі ў гомельскую калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.