Першая Беларуская анлайн-школа ва Украіне аб’яўляе новы набор на навучальный год 2022/23
У школе дзеці атрымліваюць атэстацыю дзяржаўнага ўзору Украіны, захоўваюць і асэнсоўваюць сваю беларускасць.
Artykuł Першая Беларуская анлайн-школа ва Украіне аб’яўляе новы набор на навучальный год 2022/23 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Наша ўнікальная школа прапануе адукацыю па двух накірунках, і ўжо два гады нашы настаўнікі паспяхова выкладаюць асноўны украінскі вектар прадметаў і беларускія прадметы школьнай праграмы: беларускую мову і літаратуру, гісторыю Беларусі, культуру і мастацтва Беларусі, урокі Дабрыні з Маляванычам (з акцерам Аляксандрам Ждановічам), рускую мову і літаратуру. У нашай школе дзеці атрымліваюць атэстацыю дзяржаўнага ўзору Украіны, захоўваюць і асэнсоўваюць сваю беларускасць. Школа паспяхова адпрацавала два гады і выдала 13 атэстатаў дзяржаўнага ўзору Украіны.
Запіс у Першую беларускую анлайн-школу ва Украіне з 10 жніўня. Колькасць месцаў абмежавана.
Падрабязней на byschool.com.ua i byschool.com.ua
Telegram: @anastasiyanaka
Viber: +375296254018
З верасня 2022 году распачнуцца заняткі не толькі ў асноўнай школе, але і па суботах дадатковыя ўрокі па школьнай праграме (беларуская мова і літаратура, гісторыя Беларусі, культура і мастацтва Беларусі, урокі Дабрані з Маляванычам (з акцерам Аляксандрам Ждановічам), руская мова і літаратура) для тых хто вучыцца ў іншых школах, але не хоча губляць сваю мову і сваю гісторыю. Папярэдні запіс на дадатковыя заняткі па суботах пачнецца з 20-га жніўня.
Artykuł Першая Беларуская анлайн-школа ва Украіне аб’яўляе новы набор на навучальный год 2022/23 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.