Уладзімір Гарох: За апошні час не прынята ні аднаго закона, які б дапамог НКА
Законапраект “Аб валанцёрскай дзейнасці” так і застаўся на паперы.
Artykuł Уладзімір Гарох: За апошні час не прынята ні аднаго закона, які б дапамог НКА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Законапраект “Аб валанцёрскай дзейнасці” так і застаўся на паперы. Яго распрацавалі ў 2020 годзе, летась яшчэ вяліся абмеркаванні, але да прыняцца справа так і не дайшла. Яго галоўная задача была ў юрыдычным афармленні статуса “валанцёр” і як выбудоўваць партнёрства з грамадскімі аб’яднаннямі.
Па словах кіраўніка дабрачыннай арганізацыі “Цэнтр сацыяльных рашэнняў” Уладзіміра Гароха, фармальна законапраект “замарожаны”:
– Ён цяпер абсалютна нікога не цікавіць і часова прыпынены. А у нас усё часовае – гэта сталае, можа быць, некалі гэта і зменіцца. За апошнія тры гады не прынята ні аднаго закона, які б дапамагаў развіццю некамерцыйных устаноў. Усё наадварот, сітуацыя вельмі складаная.
Суразмоўца мяркуе, што лёс законапраекта склаўся менавіта так з-за ліквідацыі ў мінулым годзе сотняў грамадскіх арганізацый, сярод якіх былі і актыўныя лабісты ідэі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Уладзімір Гарох: За апошні час не прынята ні аднаго закона, які б дапамог НКА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.