Беларускія лучнікі заваявалі два сярэбраныя медалі на турніры "Стрэлы Пятра" ў Санкт-Пецярбургу
У актыве нацыянальнай каманды Беларусі два сярэбраныя медалі. Да фіналу жаночага асабістага турніру дабралася наша Аляксандра Куратнік, у вырашальным раўндзе ўступіўшы прадстаўніцы Якуціі Рэнаце Гаўрылавай - 4:6.