Беларускі міні-футбольны клуб паклікаў на юбілей „дээнэраўцаў”
Аршанскі клуб "Вітэн", які выйграў два з трох апошніх чэмпіянатаў Беларусі па міні-футболе, апублікаваў афішу турніру ў гонар 25-годдзя клуба.
Artykuł Беларускі міні-футбольны клуб паклікаў на юбілей „дээнэраўцаў” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аршанскі клуб „Вітэн”, які выйграў два з трох апошніх чэмпіянатаў Беларусі па міні-футболе, апублікаваў афішу турніру ў гонар 25-годдзя клуба. Сярод удзельнікаў ёсць і адзін замежны госць, пазначаны на афішы як „Спартак (Данецк, Растоўская вобл., Расея)”.
На сайце Tribuna.com правялі невялікае расследаванне з гэтае нагоды. У расейскай Растоўскай вобласці сапраўды ёсць горад Данецк, але менавіта „дээнэраўскі” „Спартак” з акупаванага ўкраінскага Данецка выразна дэкларуе ў сацсетках, што будзе ўдзельнічаць у турніры ў Воршы — і ўжо нават выехаў у Беларусь.
Artykuł Беларускі міні-футбольны клуб паклікаў на юбілей „дээнэраўцаў” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.