„Чыгуначная справа”: на волі палітвязень Віктар Іванцоў
Віктар Іванцоў — жыхар Баранавічаў, абвінавачаны ў "наўмысным прывядзенні ў нягоднасць шляхоў злучэння".
Artykuł „Чыгуначная справа”: на волі палітвязень Віктар Іванцоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На волю выйшаў палітвязень па „чыгуначнай справе”.
Віктар Іванцоў — жыхар Баранавічаў, абвінавачаны ў „наўмысным прывядзенні ў нягоднасць шляхоў злучэння”.
Паводле інфармацыі ПЦ Вясна, трое фігурантаў справы – Сяргей Богдан, Уладзімір Ланкевіч і Віктар Іванцоў – праводзілі па дзве спробы заблакаваць рух чыгуначнага транспарту. Некаторыя скончыліся няўдачай, а ў двух выпадках блакаванне спрацавала: у выніку быў парушаны рух цягнікоў.
Іванцоў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што адміністрацыя калоніі № 1 рэгулярна змяшчала палітвязня ў памяшканне камернага тыпу. Віктар цалкам адбыў тэрмін і ў сераду выйшаў на волю.
За кратамі застаюцца яшчэ два палітвязні па гэтай справе. Усяго па стане на 25 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1299 чалавек
Artykuł „Чыгуначная справа”: на волі палітвязень Віктар Іванцоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.