Чарговы раўнд перагавораў па пагадненні аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Іранам пройдзе ў верасні
Па выніках 2021 года тавараабарот паміж ЕАЭС і Іранам вырас у параўнанні з 2020 годам на 73 працэнты, перавысіўшы $5 млрд. Пры гэтым экспарт дзяржаў - членаў ЕАЭС вырас больш як у 2 разы (з $1,65 да $3,42 млрд), а імпарт павялічыўся на 29 працэнтаў (з $1,25 да $1,6 млрд).