Грузінскія палітыкі падтрымліваюць незалежнасць Украіны
На акцыю ў Дзень незалежнасці Украіны ў цэнтры грузінскага Батумі прыйшло больш за тысячу чалавек.
Artykuł Грузінскія палітыкі падтрымліваюць незалежнасць Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На акцыю ў Дзень незалежнасці Украіны ў цэнтры грузінскага Батумі прыйшло больш за тысячу чалавек, сярод якіх былі не толькі ўкраінцы і беларусы, якія вымушаныя пакінуць Радзіму. Таксама прыйшлі і вядомыя грузінскія палітыкі.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/photo_2022-08-25_11-16-55-833x400.jpg)
Пра свой удзел у акцыі кажа вядомы грузінскі палітык Мамука Хазарадзе:
– Украіна бароніць незалежнасць усіх краін, якія былі ў мінулым у Савецкім Саюзе, яны сёння па пагрозай з боку Расеі. Украіна сёння змагаецца з гэтай пагрозай. Трэба ўсё гэта падтрымліваць і Батумі не мог гэтага не зрабіць. Батумі стаіць за ўкраінцаў, горад дапамаг Украіне.
Па словах батумскага палітыка Важа Дарчыя, нам трэба разам выходзіць за Украіну, бо Украіна абараняе ўвесь цывілізаваны свет:
– Я хачу павіншаваць украінскі народ са святам незалежнасці. Перамога Украіны – гэта перамога Грузіі. Людзі, якія зараз змагаюцца ва Украіне за сваю зямлю, за свой народ, гінуць баронячы сваіх дзяцей. Хачу ўшанаваць памяць усіх загінулых. Сапраўдная Грузія сёння стаіць з Украінай.
Апроч акцыі на батумскай Плошчы Еўропы калона ўдзельнікаў акцыі прайшлася па старому цэнтру горада і каля вежы „Альфавіт” адбыўся вялікі канцэрт у падьрымку Украіны.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/photo_2022-08-25_11-15-31.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/photo_2022-08-25_11-15-33.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/photo_2022-08-25_11-15-36-1024x768.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/photo_2022-08-25_11-15-38.jpg)
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Грузінскія палітыкі падтрымліваюць незалежнасць Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.