Палітвязня Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму
![Палітвязня Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/06/Латыпаў-1.jpg)
Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч.
Artykuł Палітвязня Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
29 жніўня ў судзе Івацэвіцкага раёна адбудзецца суд па замене Сцяпану Латыпаву пакарання на больш жорсткае. Ён адбывае тэрмін у „Воўчых норах”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/06/%D0%9B%D0%B0%D1%82%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D1%9E-1.jpg)
Верагодна, Латыпава збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч. У сярэдзіне траўня палітзняволенага перавялі ў памяшканне камернага тыпу на пяць месяцаў. За першыя два тыдні ў ПКТ палітвязень атрымаў толькі два лісты.
Нагадаем, 16 жніўня мінулага году Сцяпана Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. За пяць месяцаў у калоніі палітвязня змяшчалі ў штрафны ізалятар агулам на 32 дні.
Artykuł Палітвязня Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.